Неруш леса i балота

Неруш леса і балота,
Незлічоных птушак хеўра.
Кімсьці дадзеная квота,
Як каштоўнасць без памера.
 
Птушанятныя заняткі –
Вэрхал раптам развядзецца.
Дачакаліся ўжо "таткі" –
Нешта з корма давядзецца.
 
Невялiчкi iх дабытак,
Але ж ён жа не адзіны.
Не пачостка той набытак –
Сілкаванне ад радзіны.
 
Носяць гэтак паслядоўна,
"Мама",  "тата" – чарадою,
Кормяць птушанят цудоўна,
Пояць чыстаю вадою.
 
Улагоджваюць стасункі,
Каб раслі спакойна дзеткі.
Носяць-носяць "падарункі".
Лес, балота – будуць сведкі.
 
Неруш леса і балота,
У іх навечна закахана.
Богам дадзеная квота
Краю роднаму аддана.


Рецензии