Палессе

Чароўная казка Палессе…
Няма месц у свеце падобных.
Ды столькі дарункаў у лесе,
Аповядаў шмат ёсць змястоўных.
 
Начамі тут ведзьмы лунаюць
Ды носяцца ступы ў паветры.
Зачэпяцца, дзе пажадаюць,
Прымусам зацягнуць у нетры.
 
Мае засталіся грымзолі
На сшытках старых у лінейку.
Ды мела з дзяцінства мазолі,
Бо многа хадзіла ўлетку.
 
У лесе знаёмы ўсе месцы,
Я ведаю іх літаральна.
Нанесла нястачу ім бедства –
Ўраган наляцеў разбуральны.
 
Прайшоў ўраган ліхадзейскі,
Як трэскі ламаліся дрэвы.
Бязлітасны, нейкі зладзейскі,
І змоўклі птушыныя спевы.
 
Чароўная казка – Палессе…
Жадаю к табе прытуліцца,
Убачыць гасцінец, узлессе,
Жывое вадзіцы напіцца.


Рецензии