Целяханы. Агiнскi канал
Пра радзіму аповесць,
Аб маіх Целяханах
Прагучыць ціха споведзь.
Пэўна, я апантана,
Ці з’яўляюся часткай,
Але ж патэнтавана –
Я захоплена пасткай.
Думак палкiх хадою,
Так яны непазбежны.
Ды азёрнай вадою,
Ды каналам прамежным
Рэк вялікіх, магутных
Адбылося злучэнне,
Для сялян меньш пакуты,
Бо шляхоў скарачэнне.
Лес сплаўлялі каналам,
Новы шлях стаў кароткім,
Я паверу аналам –
Там расстаўлены кропкі.
Зараз ён, як рачулка,
Небарака змялеўшы.
Адчуваю я чуласць,
Для мяне – ён найлепшы.
Бо прайшло усё дзяцiнства
На канале Агінскім,
Адчуваю адзінства
Я з тым часам няблізкім.
Адрадзілі б Агінскі,
Каб за гэта ўзяліся.
А імёны руплівых
У вяках засталіся б…
Свидетельство о публикации №118102303850