Зямны рай
Сэрцам шчырым пануе –
Усхваліць Целяханы
Ды наведаць планую.
Целяханы – радзіма,
Тут адкрыліся вочы…
Былі першымі зімы,
Былі першымі вёсны…
Для мяне гэта месца,
Быццам, мёдам абліта.
Там я стала нявестай,
Там красуецца жыта.
I такі лес прыгожы,
Не магу наглядзецца…
Дзень пачнецца пагожы
І туман растрапецца…
А ў возеры, быццам,
Уся вадзіца жывая…
Ды з дажджом-навальніцай
Край вакол ажывае…
Я прыеду, няйначай,
(У сэрцы – памяці хвалі…),
Перамогу адзначыць,
Што бацькі здабывалі…
Гэты боль несціханы
Я нясу ў шчырым сэрцы…
Для мяне Целяханы
На Зямлі – рай, паверце…
Свидетельство о публикации №118102303842