Я родам з Палесся...
Я родам з балот.
У сэрцы ўваскрэсне
Прыгожы чарот.
Зялёная багна,
Там жабы жывуць,
Жыццёва і прагна
Вясною пяюць.
Ды мне, як уцеха,
Спрадвечны той спеў.
Пачуецца рэха,
Нібыта напеў.
Прыгожы закутак,
Ты, родны мой край!
Чужынцам – пакута,
Мне ж смак тут ды рай.
У войны наедак,
Карміў ты людзей,
Гісторыі сведак,
Удзельнік падзей.
Радзімы дазорац,
Мясціна прыгод,
Надзейнасці горан,
Хаваў ты народ.
Я родам з Палесся,
Пра то – не забыць!
У сэрцы ўваскрэсне –
І вечна гарыць…
Свидетельство о публикации №118102303831