Тутэйшым
Я змогся без яе і ў тым не лгу,
Што мова маці - родная, сьвятая,
Нібы крынічка ў ценю мурагу!
Яе завуць ''тутэйшаю'' часамі,
Саромеюцца ў людзях ужываці.
А на чужой мы ўжо не дома самі
І маці родная, як бы ўжо не маці!
Яна ж люляе вуха так лагодна,
Ёй аддаецца сэрца напавер,
На ёй бы мовіць гучна прынародна
Як Радзівілы ў часе ВКЛ!
Мне як паветра мовы не хапае
Чужая ў горле стыне камяком
Ах, мова наша - песьня залатая,
Наш гонар, што зрабілі байструком!
Свидетельство о публикации №118102209301