Сон
Ахвяраваць усё і ўсім...
Дзеля чаго?
Дзеля Айчыны,
Якую сёння я прысніў.
Той сон вярэдзіў мае думкі.
Там жыў зусім другі народ.
Ён не вязаў Айчыне рукі,
А прадаўжаў ліцвінаў род.
Айчына сёння -- дрот калючы.
За дротам тым -- не той народ.
А мне за сон мой так балюча,
Бо ў ім -- жыццё наадварот.
Чаму ж той сон вярэдзіць думкі?
Чаму спакою не дае?
Бо ў ім ліцвінскай мовы гукі,
Якіх нам сёння не стае.
Свидетельство о публикации №118102209082