Жыццёвая замалё ка
Зарадзіўся з ранку!
Кусцік бэзу кінуў цень
На маю фіранку.
І паклікаў "Уставай,
Ды выходзь на ганак.
Прачынайся! Сустракай
Гэты дзіўны ранак!"
У такі прыгожы дзень,
У цудоўны ранак
Зараз будзе ў мяне
Ва ўсім парадак.
Закасала рукавы--
І хутчэй за працу:
Непарадак! Чуеш ты?
Йду з табой змагацца!"
Справу скончыла адну.
Пачала другую...
Вой! А больш не пацягну,
Не пасілю, чую.
Я не тое шчэ б змагла,
Усё б перарабіла..
Але села ля стала:
Сілы не хапіла.
Свидетельство о публикации №118102106241