Добра, што не у горадзе жыву...

***
Добра, што не ў горадзе жыву!
Выйсці ў двор магу – глядзець на месяц,
Ці крануць гаючую траву,
Ці галінку, дзе сябе павесіў
Спелы яблык восеньскі тугі.
Добра, што не ў горадзе жыву!
Жыў бы й там, ды быў бы я другі –
Сумны, хмуры, нібы дождж халодны.
Мой куток вясковы дарагі,
Як жа ты мне да спадобы, родны!

21. 10. 2018 г.


Рецензии