Аддаю што не маю...
Што рукам не ўтрымаць
І аб тым забываю
Нельга што забываць:
Немаўленства, дзяцінства
І юначыя бавы,
Рэха бомам гукніцесь
Ад далечнае далі,
Ад ускрайчыка леса,
Ад прытула сядзібы,
Ад чыгункі жалезнай
Каля роднай хаціны…
-15.10.18.
-
Свидетельство о публикации №118102101103