Хiба можна параунаць...
Хіба можна параўнаць
Месячык ды з сонейкам?
Можна з месячыкам спаць,
Можна з сонейкам гуляць.
Немагчыма параўнаць,
Што не трэба выбіраць!
Як без месячыка жыць?
Ён умее варажыць.
Як мне жыць без сонейка,
Без яго гармоніка?
Я – баян, і мне, баяну,
Напусціць у верш туману
Вельмі проста, не складана.
Свет сумуе без баяна,
Нібы восень – без тумана.
Так і мне без іх – сумотна,
Адзінока… і гаротна.
20. 10. 2018 г.
Баян - тут у значэнні "паэт, пясняр". - Заўвага аўтара.
Свидетельство о публикации №118102008655