Разважанне
Шле напамінкі аб гадах,
А ў небе высака-высока ,
Кружыцца белакрылы птах.
Куды, зязюля, час ты клічаш?
Куды спяшаешся, куды?
Каго ты гэтым задаволіш
Ці ўратуеш ад бяды?
Не варта мне зязюлю слухаць,
Аб днях пражытых гараваць,
А лепш, як гэты вольны бусел,
Палётам дзень свой адзначаць.
І не страшыцца церняў колкіх
Цяжкіх зямных шляхоў-дарог.
А пражыву я роўна столькі,
Колькі адмерае мне Бог.
Свидетельство о публикации №118101907964