Туманная цiхая ранiца...
Туманная ціхая раніца.
Жаўцеюць бярозы-жалейкі.
Асіна, асенняя п’яніца,
Губляе лістоту-капейкі.
Туманная цёплая раніца.
У барве сумуюць ажыны,
А холад ніяк не параніцца,
І грэе ім сонейка спіны.
Туманная коціцца раніца,
І хочацца піць гэту восень
І нізка – у ногі! – ёй кланяцца
За шчасце – блукаць паміж сосен.
Кастрычнік. Туманная раніца.
Бярозы, асіны, ажыны...
Не ўгледзіш, як з вамі расстанецца
Чароўная восень Айчыны.
19. 10. 2018 г.
Свидетельство о публикации №118101903891