Месяц, месяц, ты яшчэ нядауна...
Месяц, месяц, ты яшчэ нядаўна
Быў, як я калісьці, – маладзік.
А ўжо сёння пераходзіць плаўна
У падпоўню твой бясхмарны лік.
Так усё на свеце пераходзіць
З маладога ў сталае, як ты.
Месяц, месяц, ноч цябе народзіць, –
Не народзіш верша – з пустаты...
18. 10. 2018 г.
Свидетельство о публикации №118101809866