Ты i восень
Пачуццямі ўспаміны не кранала.
Ляціць з лісцём самотная душа
Зязюлі той, што нам гады кувала.
Не вернуцца імгненні ясных дзён --
Яны другія фарбы палюбілі.
Мы па зямлі расквечанай ідзём
Па шляху тым, што восенню згубілі.
Збіраеш ты пажоўклыя лісты,
Тых дрэваў, што працялі голлем неба.
Здаецца, час у восені застыў
І пасівела ад марозу глеба.
У роздуме народзіцца той верш,
Што прагне ўбачыць хараство і квецень.
Як добра, што ты восенню жывеш
І цешыш ёю позірк у букеце.
Свидетельство о публикации №118101809418