Палавiнка звесiла...

***
Палавінка звесіла
Ногі і глядзіць.
Месяцу так весела:
Яму доўга жыць!

Засынае золата
Змораных бяроз.
Ні дажджу, ні холаду
Вечар не прынёс.

Хто блукае ў поцемку –
Жаўталісты верх?
Угадаў па позірку
Грэцкі мой арэх.

Цішыня разлітая
Восеньскай смугі.
І здаюцца вітымі
Неба берагі.

17. 10. 2018 г.


Рецензии