Адцвiлi верасы, абляцелi асiны...
Адцвілі верасы, абляцелі асіны,
Ўецца з комінаў дым, зіхаціць маладзік.
Чырванеюць ужо гронкі пыльнай рабіны.
Жураўліны апошні даносіцца крык.
Зелянеюць яшчэ, дзе не вораны нівы,
Купкі жыта, ячменю, ці зелля-травы.
Прабяжыцца па іх лёгкі ветрык гуллівы
І таксама замоўкне, нібы журавы.
16. 10. 2018 г.
Свидетельство о публикации №118101609113