Аб чым гавораць курганы
Не зазнаў бы ніколі Ўжо гора...
Можна тут веры даць, толькі слухаць душой...
Курганы шмат чаго нам гавораць.
"Курган" Янка Купала
Не пытаюся дзе, не пытаюсь калі
Мне да гэтага старца звярнуцца.
Хай бы гуслі і сення яго загулі,
Каб шчаслівым усім апынуцца.
Есць у нас курганы з невядомых часоў,
Хто там, што там - ніхто не адкажа...
Зноў гучаць галасы навамодных паноў,
Правіць імі у хораме княжа.
Не, да іх не вядуць, нібы колісь, музык,
Сення музыку іншую граюць.
Але зноў на падворках сумуе мужык:
Ўсе да шчэнту паны выграбаюць.
Спуску, ласкі і зараз не знае народ
Ланцугі зычаць зноў непакорным.
Усе часцей гусляра хтосьці кліча на сход,
Хай гучыць яго песня ўзорна...
Есць і ў нашым краі, з той мінулай вайны.
Курганы дзе дзяды пахаваны.
Аддавалі жыцце каб жылі сення мы,
Бо былі той Радзіме адданы.
Мы тады зразумець не маглі гусляра -
Не было для нядолі прадмовы.
Але мінуў той час, наступіла пара
Зной пачуць тыя гуслі і словы!
Свидетельство о публикации №118101608881