У тумане месячык тоненькi вiсiць...

***
У тумане месячык тоненькі вісіць,
Маладымі рожкамі ў левы бок глядзіць.
За сялом на ўзгорку брэх сабак чуваць.
Цёмна ўжо, і зорку ў небе не відаць.
Дзе ж ты, мая зорачка, ясная мая?
З кім цяпер, світальная яркая зара?
Неба тваё ўсеяна зорамі-агнём.
Па табе сумую я вечарам і днём.
Узыдзі, каханая, зараз над сялом,
Пасвяці хвіліначку над маім акном!
У тумане месячык нада мной вісіць.
Буду цябе, зорачка, я сягоння сніць…

15. 10. 2018 г.


Рецензии