Тут сягоння на Пакровы...
Тут сягоння на Пакровы
Пасвіліся дзве каровы –
Рыжая й рабая –
Каля лесу з краю.
Выйшаў з лесу,
Сеў на ўскрайку
І расказваю вам байку,
Як сягоння на Пакровы
Пасвіліся дзве каровы:
Рыжая і ў плямы –
Чорныя ды белыя,
Нібы толькі што з Панамы,
Спіны загарэлыя.
А калісьці на Пакровы
Ўжо ў хляву былі каровы.
15. 10. 2018 г.
Свидетельство о публикации №118101503769