Сыплецца лiсце асiн залатых...

***
Сыплецца лісце асін залатых.
Ранішнік золата срэбрам пакратаў.
Колькі яго на сцяжынах лясных
У пераплёце карэння, як кратаў!

Сыплецца лісце асін залатых.
Плачуць асіны па выраі гучным.
Плачу і я, бы выносяць святых
У весялосці напружана-штучнай.

Сыплецца лісце асін залатых.
Гэтак смяецца напружана-штучна,
Нібы выносяць, хаваюць святых,
Сонца кастрычніка лісцем нягучна…

14. 10. 2018 г., 14. 10. 2024 г.


Рецензии