Быць беларусам...
* * *
"Быць беларусам - гэта значыць,"
як маці родную любіць,
той край, дзе ў кветках стаяць хаты,
рачулка хуценька бяжыць!
Дзе так прыгожа і раздольна,
дзе слова роднае гучыць...
Хоць час імклівы і няўлоўны,
ды з слоўкам родным будзем жыць!
Свидетельство о публикации №118101400684
Сын мой, не гледзячы на тое, што займаецца ў ліцэі на фізмаце, вельмі шануе нашу мову, і любімая настаўніца -мовы і літаратуры! З якой павагай і гонарам ён аб ёй адзываецца! Радуе і тое, што хоць і маленькай суполкай, але размаўляюць між сабой з сябрамі.
Дзякуй Вам за слова, за мову, і сцежку, што прывяла мяне да Вас!
Гарунова Святлана 24.05.2023 08:33 Заявить о нарушении
Анна Атрощенко 25.05.2023 03:33 Заявить о нарушении