Беларус без ладнай бульбы...
Беларус без ладнай бульбы,
Як без рук ці без душы!
Сей яе, жывы пакуль ты!
Потым смаж яе, тушы!
Беларус без бульбы смачнай,
Нібы песня, што без слоў!
Будзь жа бульбе век удзячны,
Ёй дары сваю любоў!
Час мінаецца, праходзіць,
Толькі ведай, мой сынок, –
Застанецца ў агародзе
Бульбы й для цябе радок.
А калі ты будзеш з бульбай,
Не памрэш. Шануй яе!
Сей яе, жывы пакуль ты,
Покуль сіл тваіх стае!
14. 10. 2018 г.
Свидетельство о публикации №118101403450