Кастрычнiцкi туман усё ахутау...
Кастрычніцкі туман усё ахутаў,
Нібыта Маці Боскай амафор.
Зямлю бароніць ад зямных пакут ён,
Бароніць сад, акно маё і двор.
Кастрычніцкі туман пакроў раскінуў,
Нібы анёл, што крылы распасцёр.
Жывы анёл? Ці, можа быць, загінуў?
Ці гэта восень гасіць свой касцёр?
Кастрычніцкі туман, бы хвалі мора,
Сівы, халодны, змрочны і густы.
Што прынясеш мне заўтра? Каб не гора,
А толькі ранак спеўна-залаты.
14. 10. 2018 г.
Свидетельство о публикации №118101400221