Чаму?!

Мне сэрца разрываецца на часткі,
Мая душа, бы воблака заве,
У родны край, у дзень імглісы, гразкі
З кілімам лісьця на жывой траве.

Мая душа кілімам тым прыкрыта,
Каб думак зелень сьвету не казаць,
Каб жыць цішком, у радасьці нібыта,
Каб думкі, мары неўпрыкмет гайдаць.

Сябе ўявіць у родным лесі, ў полі
Прайсці па роднай Тучы міма хат,
Дзе час зашыў і можа йсці паволі
У цас былы, ў шчасьлівы час назад.

Жыццё маё, чаму ў мяне  такое!
Чаму мне, Божа, выдаў гэткі лёс,
Каб я не меў і ў старасьці спакою,
Каб слёзы роднай мовы ў сэрцы нёс?


Рецензии