Не абяцаюць вырая гады...
І тых, хто нас пакінуў - не вяртаюць,
Ляцяць-ляцяць, нясуць яны другіх
Да ўзьлёту новага, да новага сьвітаньня.
На вогнішчы былым сьлядоў няма
І немата спавіла шматгалосьсе
Тых, хто жыцьцю пазыкі ўсе аддаў,
Як полю зерне аддае калосьсе.
Не абяцаюць вырая гады
І тых, хто нас пакінуў - не вяртаюць,
Ляцяць яны ад клопатаў зямных
І клопаты зямныя сустракаюць.
-06.10.18.
Свидетельство о публикации №118101301081