Незадачка у сабачк

Жыве Жучка, не бядуе.
Яе песцяць і цалуюць,
Кормяць, пояць.забаўляюць,
Мыюць,чэшуць, апранаюць.

Дык нашто жанчыне дзеці?
З імі мусіш клопат меці.
А сабачку, як прыдбаеш,
Толькі ведай, што гуляеш.

Як такое павядзецца,
То і люд перавядзецца.
Як тады сабакам жыць?
Хто штаны ім будзе шыць?


Рецензии