Натрапiць на неруш асенняга рання...

***
Натрапіць на неруш асенняга рання,
Маўчанне бяроз залатых,
Сівой павуцінкі празрыстае ззянне,
Сямейку груздоў маладых.

Нічым не крануць першабытную неруш,
А міма прайсці – у цішы –
І шчыра маліцца, калі яшчэ верыш
У вечную неруш душы.

12. 10. 2018 г.


Рецензии