Я пакiнуу цябе, мая медная вiшня...
Я пакінуў цябе, мая медная вішня.
Я пакінуў цябе там адну зімаваць.
Як зрабілася так? І чаму ўсё так выйшла,
Што табе не паспеў пра каханне сказаць?
Не сумеў я сказаць, мая бедная вішня,
Як за лепшыя песні я ўдзячны табе.
Як зрабілася так? І чаму ўсё так выйшла,
Мая весняя вішня ў асенняй журбе?
Мая бедная медная шчырая вішня,
К табе ў думках вярнуся, цябе абдыму.
Як зрабілася так? І чаму ўсё так выйшла,
Што раздзетай увойдзеш адна ты ў зіму?
11. 10. 2018 г.
Свидетельство о публикации №118101108856