Успамiн дзяцiнства
Я не забуду смак.
Там вецер пах іначай
І рос на градках мак.
Мы, жэўжыкі малыя,
Макалі ў цукар хлеб,
Каталіся на млыне,
Не ведалі патрэб.
І не было на свеце
Смачней за ежу ту.
Яе абнюхваў вецер,
Разносіў за вярсту
Той смак палесскі, шчыры
З патапцамі ў вадзе...
Гадоў далёкі вырай
Прыгадваю ў хадзе.
Другія сёння дзеці,
Не той у ежы смак.
Не ўбачыш ля павеці
Падвялены кумпяк.
Гады ляцяць імкліва --
Не вернеш час назад.
Няма старога млына,
Зарос бацькоўскі сад.
Сягоння сябра-вецер
Мне прыгадаў аб тым,
Што лепшыя на свеце --
Дзіцячыя гады.
Свидетельство о публикации №118100909106
Владимир Капаев 10.11.2018 23:09 Заявить о нарушении
Валерий Познякевич 19.11.2018 18:39 Заявить о нарушении