Дауно не было такой восенi дзiунай...
Даўно не было такой восені дзіўнай –
Зялёнай, чырвонай, жывой, залатой,
Нічым не знявечанай, мяккай, наіўнай,
Як вершык пяшчотны прыветлівы мой.
Даўно не было такой восені шчодрай,
Раскутай, чароўнай, такой трапяткой,
Свабоднай і сонечнай, яркай і роднай,
Як голас і музыка песні маёй.
09. 10. 2018 г.
Свидетельство о публикации №118100904561