***
Ён ніколі яе не чакаў,
і яна не спазнялася б, пэўна,
ў той куточак, які адзічаў,
спахмурнеў і зжаўцеў надарэмна.
Можа ўвогуле іх не было
там, дзе сцежка гублялася ў жыце,
і нямела ў далоні далонь,
каб у сэрцы пакінуць адбітак?
Пара вуснаў, дзве пары вачэй,
шэпт сярод шапаткога калосся…
Не чувалася сэрцаў званчэй
ў жыцці, ці мне толькі здалося?
Не знайсці ім юнацтва сляды,
туманамі спавіты такімі,
што і сам я ў іх заблудзіў,
калі сцежку шукаў на радзіму.
Ні сябе ды і іх не відаць
праз ружовае шкло акуляраў.
Праглынула і сцежку дрыгва,
бы той Шрэк невядомы, пачвара.
Свидетельство о публикации №118100902786