Сула
Журавы ў паднябессі крычалі...
І лілося, лілося святло,
Быццам Богі жыццё абяцалі.
На валынцы, ў даўгім зіпуне,
Пан музЫка іграў з асалодай.
І паддаўшыся гэтай мане,
На вандроўку даю сваю згоду.
Сустракае дракар на вадзе,
Той, што вікінгі тут збудавалі...
Пан Алесь у час даўні вядзе,
Дзе сусвет камяні адкрывалі.
Як статут, Бог паганьства Сварог
І прыгожая Ляля ў убранні,
І вядзьмаркі тутэйшай парог -
Усё з'яўляецца нейкаю зданню...
Радзівілаў сядзіба была
Ды Баторыя, і Вішнявецкіх.
Тут Эльжбэтачка колісь жыла,
Пра якую я слухаю звесткі.
Праўнук Лэнскага Паўла - Зянон,
Быццам сёння гуляе з сястрою.
Той пары над сядзібаю звон
У душу маю рвецца бядою...
Адчуваю я гонар за іх,
За любоў іх да роднага края.
Не хапае пачуццяў маіх,
Каб адкрыцца... Мяне не хапае.
09.10.2018 г.
Свидетельство о публикации №118100901496