Пра найменшую радзiму...

***
Пра найменшую радзіму
Я хачу вам расказаць:
Хата, сад, гарод, і спіну
Нават некалі падняць.

Абкапаў радок клубніцы,
Побач – трохі прысадзіў.
Пра прыроды таямніцы
Нешта думаў, закурыў.

Сеў на мокрую салому,
Паглядзеў на дальні лес,
За якім грудок знаёмы –
Мамін. Бог жа – уваскрэс!

Але Бог ёсць Бог, – не маці…
Зноў рыдлёўку ў рукі ўзяў.
Як туман па сенажаці –
Успаміны. Зноў капаў...

Пра найменшую радзіму
Мне раскажуць жураўлі,
Выпрастаць бы толькі спіну,
Адарвацца… ад зямлі!

08. 10. 2018 г.


Рецензии