Краiна павукоу
Што звіваюць краты з павуціны.
Аплятаюць люд з усіх бакоў,
Як балота аплятае ціна.
Не падаў начальніку руку --
Заўтра будзеш бавіць час без працы.
Праца будзе толькі павуку,
У яго ахова ёсць і панцыр.
Паспрабуй прыйсці да павука,
Выказаць нязгоду, абурэнне.
Схопіць за каўнер цябе рука,
І адкуль прыйшоў, туды й паверне.
Павукі... Паўсюдна павукі.
Нават лес без іх пражыць не можа.
У замежжа збеглі ўсе ваўкі,
Праўда, мне казаць аб тым ня гожа.
Вырас я на той сівой зямлі,
Дзе парваў Чарнобыль павуціну.
Тут няма у павука сям'і,
Ён не пабудуе тут хаціну.
Павукам патрэбен стольны Мінск:
Банкі, бізнес, фабрыкі, заводы...
Над вакном маім павук павіс,
Краты ўе і не пытае згоды.
Свидетельство о публикации №118100800700