Пазванiу Мiхасю. Размаулялi паудня...

***
                Міхасю Башлакову

Пазваніў Міхасю. Размаўлялі паўдня.
Прыхварэў, але пішуцца вершы.
Ён гарыць як паэт! Ён прышпорыў каня!
На Пегасе сягоння ён – першы!

Ён пра месяц чытаў, з якім п’ецца віно –
Залатое віно адзіноты.
Хутка ўбачымся, сябра, забылі даўно
Пра сустрэчы: турботы, турботы…

Ён чытаў пра сяброў, і пра восень чытаў,
І, канешне, чытаў пра Айчыну.
Пра сцюдзёную студню жыцця прамаўчаў,
Як маўчаць снегіры – пра каліну.

08. 10. 2018 г.


Рецензии