Шумны дождж кастрычнiцкi iдзе...
Шумны дождж кастрычніцкі ідзе,
Стукае і стукае аб дахі.
Пазнаецца праўда – у бядзе,
Толькі з праўдай адыходзяць страхі.
Пазнаецца сябар і душа –
І свая й чужая – пазнаецца.
Шумны дождж кастрычніцкі ідзе,
Над маімі бедамі смяецца.
Толькі з праўдай адыходзіць страх.
Ведаеш, як нітачкі плятуцца,
І не вінаваціш у грахах…
Ні чужое, ні сваё пачуцце.
07. 10. 2018 г.
Свидетельство о публикации №118100709164