Сёння восень бушуе...

***
Сёння восень бушуе:
Красуецца лісце
Пажаўцелых бярозак,
Парыжэлых кустоў.
Сёння восень хвалюе
Мяне. Што ёй сніцца?
Можа, снежань марозны,
Ці святло светлякоў?

Сёння восень гуляе,
І п’яныя вербы
Між сабой размаўляюць
І губляюць лісцё…
Дык няўжо адплывае,
Бы страціла веру,
І ўжо сілы не мае,
Каб прадоўжыць жыццё,
Мая восень сягоння?

Сёння восень бушуе!
Сёння восень гуляе!

07. 10. 2018 г.


Рецензии