Восень на сьвiтаннi устала
Тчэ кілім барвовы з лісця
Срэбных павуцін напрала,
Калі лета пакахала,
На уток сама калісьці.
Розных колераў бурштыны
Дабаўляе ў аздаблене:
Гронкі сьпелыя рабіны.
Жалуды- дубоў насенне
Ў цьмяным срэбры павуціны.
Гойдае на голлі зьнічкі
Ці ўсеўшыся пад дрэвы
Няўгамоннае крынічкі
Крышталёвы ўторыць спевы
Звонкім ціньканнем сінічкі.
А ў вячэрнія гадзіны
Ляжа на кілім лісцёвы,
Каб трывогжныя карціны
Пахаваў туман шаўковы -
Кужаль срэбнай павуціны.
Свидетельство о публикации №118100609450