Зноу пра сваё пiшу, Радзiма...

***
Зноў пра сваё пішу, Радзіма,
Пра тое, як няпроста жыць:
Без дэкарацый і без грыму,
Без пафасу – цябе любіць.

Любіць за цяжкасці, турботы,
Нязручнасці твайго жыцця,
Дзе мала праўды і свабоды,
І зроку, слыху пачуцця.

Любіць, хоць нават не ўзаемна, –
Мой доўг радзімай старане.
О, як бы мне было прыемна,
Каб ты заўважыла мяне!

06. 10. 2018 г., Радашковічы


Рецензии