Асеннi дзень ляцiць стралою...

***
Асенні дзень ляціць стралою,
Прамчыцца, упадзе за сосны.
Заўсёды я ў душы з табою,
Кастрычнік ясны мой, узнёслы!
Кастрычнік мой. Дзень нараджэння
Матулі. Помню яе вочы,
Нібыта свята Узнясення,
Блакітныя. І сярод ночы
Успамінаю дзень твой светлы.
Перад Пакровамі заўсёды –
Сялянскія былі прыкметы –
Парадкавалі агароды:
Капалі буракі і моркву,
Часнок садзіла ты на грады,
Фасолю рвала, каб не мокла,
Бо мокрай не дасі ўжо рады…
Кастрычнік праляціць стралою!
Успамінаю вобраз светлы…
Сягоння, мама, я з табою,
І дзень прамчыцца непрыкметна.

06. 10. 2018 г.


Рецензии