Ну, што, пара пускаць у хату...

***
Ну, што, пара пускаць у хату
Ката, каб бедны не замёрз...
Пішу душой, а не за плату,
За лісце –  залатых бяроз.

Пішу душой, пішу ад сэрца,
А не для славы з веку ў век…
Хутчэй ката пусціць у сенцы,
Бо кот амаль што чалавек.

06. 10. 2018 г.


Рецензии