Начамi дзьме халодны вецер...
Начамі дзьме халодны вецер.
Начамі адчуваю восень,
Калі ён гне бярозак вецце
І лісце над дарогай носіць.
Гайдае мой ліхтар ля хаты
І б’ецца галавой у сцены,
Нібыта я ў тым вінаваты,
Што нас чакаюць перамены,
Што не гуляць яму ў лістоце
Зялёнай у пяшчотным садзе,
Што і яму, як мне, не хопіць
Цяпла ў бліскучым лістападзе.
05. 10. 2018 г.
Свидетельство о публикации №118100509655