Вястун

Раніцой, рана-раненька Ўвесну
Запяе жаўручок сваю песню.
Запяе жаўручок, заспявае.
Яго песні я з зімкі чакаю.

Ліецца песня над лугам, над полем.
Галаву ўзнімаеш міжволі.
Там пяюн у паднябессі лунае
І спявае,спявае,спявае.

Дзіўна, дзе тая сіла бярэцца
Ў ягоным малюсенькім сэрцы?
Бо гучыць яго песня бясконца
Ад усходу да захаду сонца.

А ён песні сваёй не шкадуе,
Бо вясну ўсяму свету вястуе.


Рецензии