Аб каханнi

Каханне -- не райскі яблык.
Яго напалам не падзеліш.
Палова адна -- ад д'ябла.
Другую -- куды падзенеш?

Ці, можа, стралой Амура
Прыб'еш да сцяны каханне?
Тады стане ў думках хмура
І вочы не ўбачаць рання.

Каханне -- суцэльны злітак --
Ён колер душы ўбірае,
Што думкаю з верай звіта
І пахне, бы кветкі рая.


Рецензии