Сёння зноу ляцелi журавы...

***
Сёння зноў ляцелі журавы:
З некалькіх кліноў адзін збівалі,
І крычалі сумна з сінявы,
І ў чужую далеч адплывалі.

Там не наясцеся журавін!
Там не журавінныя балоты!
Зноў ляцяць: другі і трэці клін...
Трэль, дыез, бемоль – гучалі ноты.

Сёння адляцелі журавы.
Жураўліны край адзін застаўся.
Толькі рось на дыванах травы,
Толькі я, што з імі... развітаўся.

Сёння зноў ляцелі журавы:
З некалькіх кліноў адзін збівалі,
І крычалі сумна з сінявы,
І ў чужую далеч адплывалі...

04. 10. 2018 г.


Рецензии