За культуру!
Пасля доўгага растання,
Нават не пераступіўшы ганак,
РаспачАлі прывітанне.
Брат Сцяпан- мужык вясковы,
Янак жа прыбыў з Варшавы-
Абняліся і размову
Павялі пра лёс і справы.
-Як жыеш,браток Сцяпане?
-А як жона твоя, дзеці?
-Жонка добрая, а дзеці...
-Вось малодшы як насланне.
-Не розумем цебе, братэк,
-Як то дзецко ест насланне?!
-Вой, Янук, хоць з роднай хаты
Уцякай- завыў Сцяпане!
-Два старэйшыя як людзі,
Жонцы, мне дапамагаюць.
Бачу, толк з іх добры будзе,
Да работы здольнасць маюць.
-А малодшы, даруй, Божа,
Крыху з мухамі ў шапцы.
Аніяк не дапаможа-
У лэбе толькі песні, танцы.
-Двое тых дык у рабоце,
Як не лічачы,звяры.
Той жа шэльма толькі боты
Топча ў танцах да зары!
-Але ж дурню ўсё шанцуе,
Правучыўся гады два.
І спявае, і танцуе
Ужо за грошы- не за так.
-Ну а мне хоць праваліся,
Увесь ад сораму гару.
Гэта ж трэба-дажыліся,
Шэльму, лодыра дзяржу!
Тут Янук ужо не сцерпіў
-Кінь ты глупства, брат Сцяпан!
Дурні вы, а твое дзецко
Бэндзе жыць як ладны пан!
-Ты ж бы цешыўся,мой браце,
Цо культура ест у вас.
А то в твОей цеснай хаце-
Цемра, невуцтва- цо страх!
Тут Сцяпане схамянуўся
І каб выкруціцца ўраз,
Па братэрску ўсміхнуўся
-Ну а што чуваць у вас?
-Як твая там жонка, дзеці,
Дзе працуеш, як жывеш?
Бо прызнаюся, прыкмеціў,
Што спіну не надта гнеш.
-Ды і кажаш мудравата-
Мо вучоны ты цяпер?
-Ніц жыву- ест праца, хата,
І з навукай не ў цябе.
-Маю гонар і пашану
І дзяцей вучу таму-
Адказаў Янук Сцяпану,
Стала зайздрасна яму.
-Што за працу там ты маеш,
Можа доктар ці гандляр?
Гаспадарку мо трымаеш,
Сам талковы гаспадар?
-Не,Сцяпане, ніц не згадал,
Я не лекар, не гандляр.
І поведзець цебе рады-
Я в культуры гаспадар!
-Як-то гаспадар культуры-
Што ты лжэш- сказаў Сцяпан.
Кажы праўду,без хаўтуры-
Тут Янук як ладны пан..
Туфлі хутка зняў з паклонам,
Скокнуў, быццам маладзік,
Зліты ўвесь адэкалонам-
Водар, лоск- вось гэта шык!
Тут Сцяпане аж прыцмокнуў-
Што за брат, як малады!
А Янук нагой прытопнуў
І пайшоў туды-сюды!
То прысядзе, то падскочыць,
Спрытна, лёгка, нібы пух.
А Сцяпан вачэй не зводзіць-
Аж перамыкнула дух!
А Янук па заліхвацку,
Скокнуў спрытна ля стала,
Цмокнуў Сцёпку ён па брацку-
Эх, была ды не была!
Падыйшоў да крэсла ліха,
Усміхнуўся, кашлянуў,
А затым душэўна, ціха
Яшчэ песню зацягнуў.
Песня льецца як крыніца,
То звініць, нібы набат!
А Сцяпан дыхнуць баіцца-
Гонар прэ- вось гэта брат!
Так за спевам не пачулі,
Як вярнуўся з клуба сын.
У новай шоўкавай кашулі,
Увесь блішчыць, як з маслам блін!
І Сцяпане не стрымаўся
-Вось,Янук, які мой сын!
Здольны, ладны атрымаўся-
У радні не ты адзін.
Тут пяршак на стол з'явіўся,
Добры, чысты без хаўтуры.
Сцёпка ў шчасці праслязіўся
-Ну, браточак, за культуру!
Свидетельство о публикации №118100409390