Восеньскi вечар
У нябёсах крычаць журавы.
Іх дубок зніклы ў вырай праводзіць,
Ды з-пад шэрані - кусцік сівы.
Вецярок лісце рве і шпурляе,
Бы кладзе на дарогу дыван.
Пачарнелая хмарка губляе
Слёзы чыстыя - неба падман.
Вечарэе... І холад, бы шалем,
Атуляе зямлі ўвесь абшар.
І з трывогай, і з шчасцем, і з жалем
Дорыць восень скарбоначку мар.
04.10.2018 г.
Свидетельство о публикации №118100405505