Калi праясняецца неба...

***
Калі праясняецца неба
І сонца цалуе бярозы,
Што ў жоўта-зялёных сукенках
Нібыта ляцяць над зямлёй,
Калі журавы адлятаюць
І сыплецца дожджык, як слёзы,
І клін жураўліны знікае
За лесам, за сіняй гарой,
Калі ўсё навокал пусцее –
І зжатыя нівы, і пожні,
І гравій дарогі шырокай,
І вёсачак цёплых двары,
Тады разумееш, як горка,
І сумна, і неяк трывожна
Цябе хараство сустракае
Адчайна-агністай пары.

04. 10. 2018 г., Радашковічы


Рецензии