Восеньскай ноччу

Не будзі мяне восеньскай ноччу.
Свае ласкі аддай тым, хто прагне.
Ледзь закрый пацалункам мне вочы.
Я пакіну цнатлівым каханне.

І схаваўшы у коўдрах рукі,
Мы з табой усыпім нашы душы.
Захаваю нявіннымі думкі.
Мы каханне больш не парушым.

Не будзі мяне ноччу халоднаю.
Казкі іншым пакінь, мой мілы.
Будуць душы сагрэтыя коўдрамі.
Пацалункам апошнiм, цнатлівым.


Рецензии